logo
  

12 лістапада адбудзецца адкрыццё II Нацыянальнай тэатральная прэміі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.
Пасля ўрачыстай цырымоніі гледачы ўбачаць першы спектакль конкурсу "Леаніды не вернуцца на зямлю" У.Караткевіча Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа.

 

ГРАФІК ПАКАЗАЎ:

12 лістапада

14.00
Беларускі тэатр “Лялька”

Х.К. Андэрсэн

“ПРЫНЦЭСА І СВІНАПАС”

казка
Рэжысёр-пастаноўшчык – Віктар Клімчук
На сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (вул. Энгельса, 20)

19.00
УРАЧЫСТАЯ ЦЫРЫМОНІЯ АДКРЫЦЦЯ
II НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТЭАТРАЛЬНАЙ ПРЭМІІ

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
У.Караткевіч
“ЛЕАНІДЫ НЕ ВЕРНУЦЦА НА ЗЯМЛЮ”
 

драма
Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхась Краснабаеў
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (вул. Валадарскага, 5)

13 лістапада

12.00
Гродзенскі абласны тэатр лялек

паводле аповесці А.Пушкіна і оперы П.Чайкоўскага
“ПІКАВАЯ ДАМА”

містычная містыфікацыя
Сцэнічная кампазіцыя і пастаноўка – Алег Жугжда
На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44) 

19.00
Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача

Ф.Аляхновіч
“ПАН МІНІСТАР”

фарс
Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Савіцкі
На сцэне Дома Літаратараў (вул.Фрунзэ, 5)

14 лістапада

14.00
Магілёўскі абласны тэатр лялек

А.Сабела, І.Казакоў

“ЧАРОЎНЫ ПЭНДЗАЛЬ”

Музычная казка-размалёўка

Рэжысёр-пастаноўшчык
Ігар Казакоў
На сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (вул. Энгельса, 20)

16.00
Магілеўскі абласны драматычны тэатр

Ю.Чарняўская

АДНАКЛАСНІКІ
псіхалагічная драма ў 2-х дзеях

Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак спектакля – Кацярына Аверкава
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (вул. Валадарскага, 5)

19.00
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Дж.Вердзі

АІДА
опера ў 4-х дзеях

Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхаіл Панджавідзе
(пл.Парыжскай Камуны, 1)

15 лістапада

12.00 
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Ф.У.Радзівіл
арлекінада ў 2-х дзеях

“ВЫКРАДАННЕ ЕЎРОПЫ, АЛЬБО ТЭАТР УРШУЛІ РАДЗІВІЛ”

Рэжысёр-пастаноўшчык – Мікалай Пінігін
(відэа-версія спектакля будзе паказана ў зале №2 кінатэатра "Беларусь", вул. Раманаўская Слабада, 28)

19.00
Гомельскі абласны драматычны тэатр
П.Бамаршэ
“ВАР’ЯЦКІ ДЗЕНЬ, АБО ЖАНІЦЬБА ФІГАРА”

Камедыя ў дзвюх дзеях
Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Чэпелеў
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (вул. Валадарскага, 5)

16 лістапада 

16.00
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск)

Ю.Сохар

СТРАЦІМ – ЛЕБЕДЗЬ
лірыка–драматычная аповесць для тэатра

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Віталь Баркоўскі
На сцэне Новага драматычнага тэатра (вул. Л.Чайкінай, 16)
 

19.00
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек

В.Гамбровіч

ВЯНЧАННЕ
прарочы сон
Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Янушкевіч
(вул. Энгельса, 20)

17 лістапада 

12.00
Сучасны Мастацкi
Тэатр
П.Бамаршэ
ФІГАРА.TUT 
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык
Сяргей Кавальчык
(к\з “Мінск”, Кастрычніцкая, 5) 

16.00
Тэатр-студыя к
iнаакцёра Нацыянальнай кiнастудыі «Беларусьфiльм»
К.Чапік

“СРОДАК МАКРОПУЛАСА”

містычны дэтэктыў
Рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Траяновіч
(пр.Пераможцаў, 13) 

19.00
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

Я.Купала
РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО
драма на дзве дзеі

Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір Савіцкі
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (вул. Валадарскага, 5)

18 лістапада

16.00
Драматычны тэатр Беларускай Арміі

Ул.Салагуб

БЯДА АД ПЯШЧОТНАГА СЭРЦА
вадэвіль

інсцэніроўка А.Дударава
Рэжысёр-пастаноўшчык
Марына Дударава
(Чырвонаармейская, 3)

19.00
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага

А.Грыбаедаў

ГОРА АД РОЗУМУ
камедыя

Рэжысёр-пастаноўшчык – Сяргей Кавальчык
(вул. Валадарскага, 5)

19 лістапада

19.00
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

УРАЧЫСТАЯ ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ
II НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТЭАТРАЛЬНАЙ ПРЭМІІ 
(пл.Парыжскай Камуны, 1)

 

ПРЭС-РЭЛІЗ 

27 верасня адбылося пасяджэнне адборачнай камісіі рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.
У склад адборачнай камісіі Нацыянальнай тэатральнай прэміі ўвайшлі мастацтвазнаўцы, крытыкі, вядучыя дзеячы тэатральнага, музычнага мастацтва, прадстаўнікі творчых саюзаў Беларусі, Міністэрства культуры. Узначальвае камісію Аляксей Дудараў – старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”.
На конкурс было прадстаўлена 39 спектакляў ад 28 драматычных, музычных, лялькавых, а таксама Вялікага опернага тэатраў.
Адбор праходзіў у два этапы. Першы – прагляд відэа-версіі. Другі – выезд членаў камісіі непасрэдна ў тэатры г.Брэста, Віцебска, Пінска і г.д. і прагляд арыгінальных версій пастановак.
На пасяджэнні шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 16 спектакляў-намінантаў конкурсу:
“Аіда” Джузэпэ Вердзі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
“Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” Францішкі-Уршулі Радзівіл, Сяргея Кавалёва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы;
“Гора ад розуму” Аляксандра Грыбаедава Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага;
“Леаніды не вернуцца на зямлю” У.Караткевіча Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа г.Віцебска
“Пан Міністар” Францішка Аляхновіча Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача;
“Вянчанне” Вітольда Гамбровіча Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
“Бяда ад пяшчотнага сэрца” Уладзіміра Салагуба Драматычнага тэатра Беларускай Арміі;
“Фігара.tut” па П’еру Бамаршэ Сучаснага мастацкага тэатра УП “Віртуозы сцэны”
“Сродак Макропуласа” Карэла Чапека тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”;
“Страцім-лебедзь” Юрыя Сохара па матывах паэмы Максіма Багдановіча Магілёўскага абласнага тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск)
“Раскіданае гняздо” Янкі Купалы Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі;
“Прынцэса і Свінапас” па Хансу Андерсэну Беларускага тэатра "Лялька" (г.Віцебск)
“Вар'яцйкі Дзень альбо Жаніцьба Фігаро” П'ера Бамарше Гомельскага абласнога Драматычнага тэатра;
“Пікавая дама” Аляксандра Пушкіна, Пятра Чайкоўскага Гродзенскага абласнога тэатра лялек;
“Аднакласнікі” Юліі Чарняўскай Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра;
“Чарадзейны пэндзлік” Алесі Сабелы, Ігара Казакова Магілёўскага абласнога тэатра лялек;
Абраныя спектаклі можна будзе ўбачыць на тэатральных пляцоўках г.Мінска з 12 па 18 лістапада 2012 г. Па выніках прагляду членамі журы будуць вызначаны пераможцы ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі у наступных намінацыях:
“Лепшы спектакль”;
“Лепшы спектакль тэатра лялек”;
“Лепшы спектакль для дзяцей”;
“Лепшая рэжысёрская работа”;
“Лепшая жаночая роля”;
“Лепшая мужчынская роля”;
“Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка”;
“Лепшае музычнае афармленне спектакля”;
“Лепшая работа харэографа-пастаноўшчыка”;
“Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара”
Старшыня журы – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксей Дудараў.
Адкрыццё конкурсу адбудзецца 12 лістапада 2012 г. у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.
Узнагароджанне пераможцаў пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным   Вялікім   тэатры   оперы   і   балета Рэспублікі   Беларусь 19 лістапада 2012 г.
Запрашаем усіх аматараў тэатра далучыцца да сапраўднага свята мастацтва і ў перыяд з 12 па 18 лістапада наведаць лепшыя беларускія тэатральныя пастаноўкі, якія адмыслова будуць прадстаўлены ў сталічных тэатрах.
Даведачна:
Аб’яўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскімі арганізацымі “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”, “Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў”, “Беларускі саюз кампазітараў” конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” выклікаў сёлета яшчэ большую зацікаўленасць прафесійных тэатральных калектываў краіны, чым у мінулым годзе.
Для удзелу ў гэтым годзе было пададзена 39 заявак ад 27 тэатраў (у 2011 г. – 27 заявак)
З 39-і заявак:
15 заявак па беларускай класічнай і сучаснай драматургіі,
17 - па замежнай класічнай і сучаснай драматургіі,
6 - па рускай класічнай і сучаснай драматургіі,
15 спектакляў на беларускай мове;
8 заяўленых спектакляў пастаўлены ў 2010 г.,
25 заяўленых спектакля пастаўлены ў 2011 г.,
6 заяўленых спектакляў пастаўлены ў 2012 г.;
6 заяўленых спектакляў былі пастаўленыя па соц.заказу,
1 - за кошт сродкаў фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва;
9 спектакляў для дзяцей,
29 спектакляў для дарослай аўдыторыі. 


ПАРТНЁРЫ II НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТЭАТРАЛЬНАЙ ПРЭМІІ
sponsori

Новости

Наши друзья

KVITKI BY new logo

sb new

ctv new

 ont new     bt new

 minsknovosti new         radiominsk new 

minskij kurjer

 kultura new

  belta

centr fm new

polosa

gos flag

 

gos gerb

 

god kachestva24

polosa

president logo

 

minkult logo new

 

pravo logo

 

mosk rajon logo

 

mininf logo

polosa

Официальная группа
НАДТ имени М.Горького в

facebook

facebook

Telegram channel new

Instagram new

polosa

Вы можете оценить
работу нашего театра
на портале рейтинговой оценки,
перейдя на страницу театра
по ссылке или по QR-коду
qr-code NADT